Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Три человека погибли после застолья в Логойске
  2. «Товар для „взрослых теть“». Некоторые женщины стали показывать в Instagram своих сыновей в нарочито сексуальных сюжетах: что происходит
  3. Удары по российским Wildberries продолжились. Куда пришелся очередной
  4. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
  5. Удар украинских дронов отменил концерт беларусского ансамбля «Песняры». Что произошло
  6. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области
  7. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  8. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем


Уладзімір Галак, які працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix, прааналізаваў для devby.io рэйтынг найбольш папулярных мабільных гульняў гэтага жніўня, які зрабіла аналітычная платформа AppMagic, і знайшоў там шмат кампаній з беларускімі каранямі.

Ілюстрацыя: AppMagic

Самыя папулярныя гульні з беларускімі каранямі

Згодна з аналітычнай платформай AppMagic, гульня беларусаў SayGames Ltd. увайшла ў топ-10 у жніўні па спампоўках ва ўсім свеце.

Гаворка ідзе аб тайтле My Perfect Hotel. Па жанры гэта мікс з аркады, клікера і сімулятара. Па сюжэце, гульцы пачынаюць з менеджменту маленькага гатэля. Але з цягам прагрэсу па ўзроўнях дадаюцца новыя апдэйты і механікі, што трымае энгейджмент. Гульню спампавалі больш за 10 мільёнаў разоў.

Скрыншот гульні

У топ-100 за жнівень бачым яшчэ некалькіх беларусаў. На 34-м месцы Twerk Race 3D, ранер ад Freeplay, у яго больш за 5 мільёнаў спамповак.

Скрыншот гульні

На 37-м месцы заснаваўся тайтл Tomb of the Mask ад Playgendary Limited. Дзіўна, што першая версія гульні выйшла ў рэліз ажно ў 2016-м, але да сённяшняга дня яна трымаецца ў топах.

Скрыншот гульні

І на 63-м месцы яшчэ адна гульня ад SayGames, сімулятар кіроўцы Vehicle Masters.

Скрыншот гульні

Сярод трох кампаній фізічны офіс у Беларусі застаўся толькі ў Freeplay. Астатнія дзве ўжо ў кіпрскай юрысдыкцыі.