Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «З нас потым спытае кіраўніцтва». Школы пачалі збіраць інфармацыю пра сужыцеляў бацькоў сваіх вучняў — настаўніца растлумачыла навошта
  2. «Интересы собственной страны». Бабарико сказал, чей Крым, и объяснил, почему раньше уходил от прямого ответа на этот вопрос
  3. Сямейныя сувязі і добрыя пасады. Дзе працуюць сваякі нявесткі Лукашэнкі
  4. Спыталі ў МЗС Польшчы, як вяртанне Пачобута адаб'ецца на беларусах у гэтай краіне і выдачы ім дакументаў
  5. У Літве прапанавалі ўслед за Латвіяй цалкам спыніць аўтобусныя зносіны з Беларуссю
  6. Лукашэнка запатрабаваў «абараніць дзяцей ад усякага роду прайдзісветаў» у адукацыі
  7. У чацвер надвор'е рэзка зменіцца. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
  8. Сацслужбы зрабілі папярэджанне з нагоды павышэння пенсій
  9. МВД хочет взять под контроль домофоны
  10. У 2027 годзе запрацуюць тры змяненні для тых, хто выязджае за мяжу
  11. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Коўл прыедзе ў Беларусь 14 верасня
  12. Мінчукі зноў сталі ў чаргу па кватэры. Вакол якога ЖК ажыятаж гэтым разам?
  13. «Цешча» Лукашэнкі спрабавала знішчыць прыватную медыцыну, але не атрымалася. Успамінаем, як пачыналася эра медцэнтраў у Беларусі
  14. Аўтаперавозчыкі будуць перадаваць звесткі пра пасажыраў, якія едуць за мяжу, у адзіную дзяржаўную інфармацыйную сістэму
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.