Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. В Беларусь придет арктический воздух: синоптики рассказали, какой будет погода в ноябре
  2. Что происходит в Польше: «государственный переворот» или «восстановление верховенства права»?
  3. Конфеты с цианидом. Рассказываем о страшном преступлении, которое изменило Хеллоуин навсегда
  4. Старшему 94, младшему чуть больше года. Эвакуированные из Алешек через Беларусь прибыли в Украину — первые кадры
  5. Служил в спецназе, сидел за мошенничество, был за БЧБ, а потом — против. Рассказываем о самом экстравагантном музыканте Беларуси
  6. Росстат прокомментировал атаку «Киберпартизан» и Silent Crow
  7. «Я разорвал КГБ очко и оставляю вам его в подарок». Ковригин рассказал, как тайно съездил в Беларусь и остался незамеченным
  8. Вплоть до мокрого снега. Какой будет погода в Беларуси на следующей неделе


Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 102-й гадавіны антыбальшавіцкага паўстання жыхароў Слуцкага павета. Нагадаем, яно адбылося 27 лістапада 1920 года, а яго ўдзельнікі выступалі за незалежнасць Беларусі пад бел-чырвона-белым сцягам. Тады паўстанцы працягвалі баявыя дзеянні да 31 снежня таго ж года.

Фото: t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Здымак: t.me/tsikhanouskaya

— Сёння — дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20−30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы — у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, акрамя беларускай.

Гэта быў не «галодны бунт», якіх у тыя гады было шмат на аскепках Расійскай імперыі. Гэта быў рух, у якім і сяляне, і інтэлігенцыя абаранялі ідэю існавання Беларусі. Людзі, якія нават не былі прафесійнымі ваеннымі, змагаліся супраць значна большага войска. Яны не мелі шматгадовай падрыхтоўкі — але мелі годнасць і мэту жыць у сваёй вольнай краіне, а не быць часткай чужой імперыі, — заявіла Ціханоўская.

Ціханоўская таксама адзначыла, што праз сто гадоў «гісторыя паўтараецца».

— І мы мусім ведаць урокі гісторыі, каб не хадзіць па коле войнаў і крызісаў. Зараз прапаганда намагаецца схаваць гэтую дату. Бо Слуцкі збройны чын даказвае, што нашая нацыя самастойная, што беларусы могуць бараніць сваю незалежнасць. Калі вы, як калісьці я, не ведалі пра Дзень Герояў, пачытайце пра яго і распавядзіце сваім сябрам, — дадала Святлана Ціханоўская. — Бо гэта гісторыя пра тое, як нашыя суайчыннікі ўзялі на сябе адказнасць за тое, каб не быць ахвярамі — і быць сапраўднымі абаронцамі.